Чаму ж мне ня пець,
Чаму ж не гудзець,
Калі ў маей хатачцы
Парадак ідзець,
Калі ў маей хатачцы
Парадак ідзець.

Прыпеў:
Дык чаму ж мне ня пець,
Дык чаму ж не гудзець –
Жучка на лычку
Жатку сцеражэць,
Жучка на лычку
Хатку сцеражэць.

Чаму ж мне ня пець,
Дык чаму ж не гудзець -
Парсючок пад лаўкай
Бульбачку грызець,
Парсючок пад лаўкай
Бульбачку грызець.

Прыпеў:
Дык чаму ж мне ня пець,
Дык чаму ж не гудзець,
Дзіцятка ў калысцы
Як бычок равець,
Дзіцятка ў калысцы
Як бычок равець.

Дык чаму ж мне ня пець,
Дык чаму ж не гудзець,
Калі ў маю хатаньку
Дожджачак ідзець,
Калі ў маю хатаньку
Дожджачак ідзець.

Дык чаму ж мне ня пець,
Дык чаму ж не гудзець -
Хлопчык на печы
Прусакоў таўчэць,
Хлопчык на печы
Прусакоў таўчэць.

Дык чаму ж мне ня пець,
Чаму ж не гудзець,
Калі ў маей хатачцы
Парадак ідзець,
Калі ў маей хатачцы
Парадак ідзець.

Комментарии

2019.05.16

Инна Грек

классная песня

2018.10.31

Эмилия Голик

Вельмi прыгожая песнi нам яе задавалi вывучыць на курок музыки :-) :-) :-:-)

2018.08.25

dzmiter999

Вельмi добрая i гучная песня з усходнiм беларускiм музычным рахункам.  Але ж найлепш яна гучыць пад беларускую скрыпачку, а не балалаечку . Так будзе сапрауды стыльна i па - беларускi.