(Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла )

Касіў Ясь канюшыну, касіў Ясь канюшыну
Касіў Ясь канюшыну -
Паглядаў на дзяўчыну.
А дзяучына жыта жала, а дзяучына жыта жала.
А дзяучына жыта жала
Ды на Яся паглядала.

Ці ты Ясь, ці ты не, ці ты Ясь, ці ты не,
Ці ты Ясь, ці ты не -
Спадабаўся ты мне.

(Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла)

Кінуў Яська касіць, кінуў Яська касіць,
Кінуў Яська касіць –
Пачаў мамку прасіць:

“Люба мамка мая, люба мамка мая,
Люба мамка мая, ажані ж ты мяне!”
“Дык бяры ж Станіславу, дык бяры ж Станіславу,
Каб сядзела на ўсю лаву!”

(Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла)

- “Станіславу не хачу, Станіславу не хачу,
Станіславу не хачу, бо на лаву не ўсаджу!”
- “Дык бяры ж ты Яніну, дык бяры ж ты Яніну,
Дык бяры ж ты Яніну, працавітую дзяўчыну!”

Касіў Ясь канюшыну, касіў Ясь канюшыну
Касіў Ясь канюшыну -
Паглядаў на дзяўчыну.

(Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла)

Комментарии