Ой ты, віно, гаркота,
Піў бы, каб не лянота,
Только і не зляную
чарыцу зеляную.

Прыпеў:
Раз ды разок з разочкам,
Чарка пайшла кружочкам.
Раз ды разок, чок-чок-чок-чок,

Чарыца ходзіць кружочкам.
Раз ды разок, чок чок чок чок,
Чарыца ходзіць кружочкам.

Ой ты, любоў, ламота,
Млеў бы, каб не лянота;
Толькі я не зляную
дзеўчыну маладую.

Прыпеў:
Раз ды разок з разочкам,
Ды пад бачок на ночку,
Раз ды разок, ды пад бачок,

Ды пад бачок на ўсю ночку
Раз ды разок, ды пад бачок,
Ды пад бачок на ўсю ночку.

Ой ты, жыццё, маркота,
Жыў бы, каб не лянота;
Толькі я не зляную
маці-зямлю сырую.

Прыпеў:
Раз ды разок з разочкам,
Вырасту васілочкам.
Раз ды разок, сінь васілок,

Ціха празвоніць званочкам.
Раз ды разок, сінь васілёк
Ціха празвоніць званочкам.

Толькі я не зляную
Чарыцу зеляную,
Дзеўчыну маладую,

Маці-зямлю сырую,
У распісным вазочку
Дням пралятаць і ночкам.

Прыпеў:
Раз ды разок, чок-чок-чок-чок.
Чарыца ходзіць кружочкам.

Раз ды разок, ды пад бачок,
Ды пад бачок на ўсю ночку.

Комментарии